здесь могла бы быть Ваша реклама!
               
Уважаемые посетители нашего сайта,в разделе статьи мы разместили интересные материалы по спортивной медицине, питанию, развитию специальных физических качеств необходимых спортсменам занимающихся единоборствами!  
У першы дзень вясны на базе СШ№8 прайшлі абласныя спаборніцтвы па Дайдо-Джуку КУДО, у якіх прынялі ўдзел каля 50 спартсменаў у трох узросных групах. Самаму малодшаму ўдзельніку споўнілася шэсць гадоў. Самаму старэйшаму - 38.
Па першых паедынках стала бачна, што карацісты мелі сур'ёзныя намеры заняць самыя высокія пазіцыі. Сярод дзіцячай узростнай групы былі ўстаноўлены асобыя правілы вядзення бою - перамога прысуджалася за ўтрыманне саперніка ў дамінуючай пазіцыі.
У падлеткаў работа вялася ў стойке, але без удараў у галаву. Дарослыя выступалі, як гаворыцца, ў полным кантакце, што безумоўна дабавіла відовішчнасці паедынкам. Трэба зазначыць выдатную фізічную форму кобрынскіх кудаістаў.
Бліскучую, чыстую перамогу ў гарачых паедынках заваявалі Мікалай Хамінчук, Мікіта Працэнка, Аляксандр андраюк, Уладзіслаў Паўласюк, Уладзіслаў Ільясаў, Мікіта Мікіцюк, Вадзім Берынчык, Аляксандр Назарук і Алег Мілякоў. Пераможцы ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дизайн и разработка © 2008 - Бестауты А.Л    Яндекс.Метрика